У Лідзе ўсталявалі памятны знак у гонар першага ў горадзе піваварнага завода

Как пишет сайт ByBeer.info

24 жніўня ў Лідзе быў усталяваны памятны знак у гонар першага піваварнага завода, які функцыянаваў на тэрыторыі горада больш за паўтара стагоддзі таму. Ініцыятыва стварэння помніка заводу Эйля Айзікавіча Ландо і Давіда Юдзялевіча Камянецкага належыць найстарэйшай з дзеючых піваварных вытворчасцей Беларусі – ААТ «Лідскае піва». Аўтарамі праекта выступілі мінскія скульптары.

Помнік, выкананы ў выглядзе фігурнага гранітнага валуна з бронзавай таблічкай, усталяваны ля дома №27 на праспекце Перамогі – у месцы, дзе, паводле звестак гісторыкаў, раней размяшчаўся завод Ландо-Камянецкага. Кампазіцыя стане адным з элементаў квэста, які пройдзе 9 верасня падчас фестываля хмелю, соладу, і вады LIDBEER.

Устаноўка памятнага знака адзначыла сімвалічнае завяршэнне аднаго з карпаратыўных праектаў ААТ «Лідскае піва», накіраваных на захаванне традыцый піваварства і акультурванне гарадскіх прастораў. Раней, у жніўні 2016 года кампанія ініцыявала памятны знак у гонар іншага завода –Янкель Левінава Папірмейстара. З нагоды 140-гадовага юбілею ААТ «Лідскае піва» таксама падаравала гораду лаўку, абчапляную дэкаратыўным хмелем, і арганізавала рэспубліканскі конкурс арт-аб'ектаў.